Tribuna/Футбол/Блогі/Сэр Алекс Фергюсан назваў найгоршы трансфер за час працы ў «МЮ»

Сэр Алекс Фергюсан назваў найгоршы трансфер за час працы ў «МЮ»

Шчырая заява.

10 траўня, 12:10
Сэр Алекс Фергюсан назваў найгоршы трансфер за час працы ў «МЮ»

26 сезонаў Фергюсана ў «МЮ» запомніліся дамінаваннем у АПЛ і еўрапейскай славай. За два з паловай дзесяцігоддзі ў «Юнайтэд» ён выйграў 38 трафеяў, 13 тытулаў Прэм'ер-лігі, пяць Кубкаў Англіі і два тытулы Лігі чэмпіёнаў уключна.

Хаця шатландца і лічаць адным з найлепшых коўчаў у гісторыі, як і любы іншы, час ад часу ён памыляўся.

У лістападзе 1988 года Фергюсан здзейсніў найгоршае падпісанне, якое ён калі-небудзь зрабіў, пакуль быў галоўным трэнерам «Юнайтэд» – Ральфа Мілна.

Выступаючы на вечары Асацыяцыі менеджараў лігі, Фергюсан прызнаўся, што Мілн, які перайшоў у «МЮ» з трэцяга дывізіёна «Брысталь Сіці», быў для яго галоўнай трансфернай няўдачай.

Тлумачэнні коуч даў Guardian: «Я заплаціў усяго 170 000 фунтаў стэрлінгаў, але мяне ўсё яшчэ асуджаюць за гэта».

Мілн забіў 3 мячы ў 22 гульнях у сваім першым сезоне на «Олд Трафард», перш чым страціць месца ў першай камандзе. Паўабаронца сышоў з клуба ў чэрвені 1991 года і больш ніколі не гуляў у футбол. Завязаў з гульнёй у 28 праз праблемы з алкаголем.

Між тым Фергюсан таксама адзначыў 3,5 мільёна фунтаў стэрлінгаў, што былі выплачаныя ў 2003 годзе за Эрыка Джэмба-Джэмба.

«Так добра, што яны назвалі яго двойчы», – жартаваў Фергюсан.

Вядома, час знаходжання Фергюсана на «Олд Трафард» таксама прынёс і цудоўныя трансферы. Сярод іх менеджар вылучыў Петэра Шмейхеля («пагадненнем стагоддзя»), якога забралі з «Брандбю» за 750 000 фунтаў.

Акрамя таго, Эрык Кантана, які пасля «Лідса» аформіў 82 галы за 5 сезонаў у «Юнайтэд», каштаваў усяго 1,2 мільёна фунтаў стэрлінгаў, а трансфер Крышціяну Раналду коштам 12,25 мільёна фунтаў стэрлінгаў з лісабонскага «Спортынга» паставіў яго на шлях аднаго з найвыбітнейшых гульцоў у гісторыі.

Крыніца: Sportbible

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты