Tribuna/Футбол/Блогі/Звышгучны апсет на «Энфілдзе» – «Аталанта» тройчы (!) забіла расслабленаму «Ліверпулю»

Звышгучны апсет на «Энфілдзе» – «Аталанта» тройчы (!) забіла расслабленаму «Ліверпулю»

Клоп выглядаў раз'юшаным.

12 красавіка, 11:00
Звышгучны апсет на «Энфілдзе» – «Аталанта» тройчы (!) забіла расслабленаму «Ліверпулю»

Вечар чацвярга ў еўракубках аказаўся не менш цікавым, чым папярэднія ў Лізе чэмпіёнаў. У Лізе Еўропы цэнтральны матч 1/4 фіналу падарыў цалкам нечаканы вынік.

«Аталанта» на «Энфілдзе» (!) забіла тройчы (!!) «Ліверпулю» і не прапусціла – 3:0!

«Аталанта» мусіла забіваць ужо на 3-й хвіліне, але тады «чырвоных» выратаваў брамнік Келехер – спыніў мяч сваім тварам.

Пасля гэтага «Ліверпуль» узяў гульню пад кантроль і стварыў некалькі небяспечных момантаў. Найбольш канкрэтным быў удар Харві Эліата – італьянцаў выратаваў каркас варот.

Але забіла ў першым тайме менавіта «Аталанта» – Скамака ў чужой штрафной аказаўся без апекі і прабіў не вельмі моцна, але Келехер выратаваць не змог, 0:1:

Падвоіць перавагу італьянцы маглі яшчэ ў першым тайме, але Капмейнерс не рэалізаваў выхад сам-насам.

Але вось у другім тайме, нягледзячы на трайную замену ад Клопа (вышлі Салах, Робертсан і Сабаслаі), забівала толькі «Аталанта».

2:0, Скамака аформіў дубль:

3:0, правал абароны «Ліверпуля» завяршыўся дакладным ударам Пашаліча.

Камеры выхапілі твар Юргена Клопа – гнеў відаць няўзброеным вокам:

***

Адзін факт, які паказвае, наколькі гэта крутая перамога «Аталанты» – гэта першая параза «Ліверпуля» на «Энфілдзе» з лютага 2023 года. Тады каманда Клопа саступіла «Рэалу» ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.

0:3 – надзеі «Ліверпуля» на еўрапейскі трафей у гэтым сезоне разбураныя?

А што ў іншых матчах?

У Лізе Еўропы таксама адбылося італьянскае дэрбі, у якім мацнейшай аказалася «Рома». Адзіны мяч у вароты «Мілана» забіў Джанлука Манчыні:

«Бенфіка» прапусціла гол ад «Марселя», але «арлы» ўсё ж здабылі перамогу – 2:1.

Вынікі дня ЛЕ:

***

У Лізе Канферэнцый самым выніковым стаў матч у Грэцыі, дзе «Алімпіякос» адолеў скандальны «Фенербахчэ», а «Астан Віла» ўсё ж дадала крыху пазітыву для англійскіх заўзятараў у гэты вечар.

Вынікі дня ЛК:

Фота: Ліга Еўропы, скрыншоты трансляцый ESPN і MEGOGO

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты