Tribuna/Футбол/Блогі/У «Барселоны» палае пасля «Рэала»: не залiчылi мяч, якi мог перасекчы лiнiю, прэтэнзii да пенальцi

У «Барселоны» палае пасля «Рэала»: не залiчылi мяч, якi мог перасекчы лiнiю, прэтэнзii да пенальцi

VAR не дапамог.

22 красавіка, 18:15
У «Барселоны» палае пасля «Рэала»: не залiчылi мяч, якi мог перасекчы лiнiю, прэтэнзii да пенальцi

21 красавiка у Эль Класіка «Рэал» у дададзены час вырваў перамогу над «Барселонай» (3:2). Пасля гэтага каталонцы засталiся ў шалёнстве – моцна незадаволеныя судзействам, працай ВАР і тэхналогіямі Ла Лігi.

Незалiчаны спорны мяч – тэр Стэген і Хаві назвалі эпізод «ганьбай»

Асноўная прэтэнзія – незалічаны пры лiку 1:1 на 29-й хвіліне мяч, якi з лініі варот змахнуў украiнскi брамнiк «Рэала» Андрэй Лунін. Бiў тады Ламін Ямаль.

Ніводнага нармальнага стоп-кадра, які развеяў бы сумневы, падчас трансляцыі не было. Як і пасля яе з боку афіцыйных акаўнтаў лігі. А вырашыць тут мог толькi VAR – у Ла Лізе няма сістэмы аўтаматычнага вызначэння галоў. На яе выкарыстанні эканоміць прэзідэнт Хаўер Тэбас, які адразу апублікаваў твіт з загалоўкамі замежнай прэсы пра недахопы гэтай тэхналогіі (памылкі ў іншых чэмпіянатах) i дадаў: «Без каментарыяў».

Прадстаўнікі «Барселоны» чакана ўзнялі тэму ў сваіх каментарах. Брамнiк Марк-Андрэ тэр Стэген заявiў: «Не маю слоў, каб гэта апісаць. Не залічваць такі гол – сапраўдная ганьба для футбольнага свету». Галоўны трэнер Хаві пагадзiўся з падапечным: «Гэта сапраўдная ганьба, што няма сістэмы вызначэння галоў. Усе бачылі, што мяч перасек лінію. Мы заслужылі тры ачкі, але з улікам абставін, якія па-за нашым кантролем, страцілі іх. Гэта максімальная несправядлівасць».

Пасля матча з лагера «Барсы» распаўсюджваліся стоп-кадры з-за спіны Луніна, з якіх здаецца, што мяч мог цалкам перасекчы лінію.

Але адразу некалькі крыніц палічылі рашэнне суддзяў VAR правільным. BeIn Sports намалявалі праекцыю – згодна з ёй, да гола каталонцам усё ж не хапiла міліметраў.

Графіка ад Canal+ аналагiчная.

Журналісты Relevo пайшлі па больш простым шляху – аднак таксама прыйшлі да высновы, што ўкраінскі брамнік паспеў выратаваць «Рэал».

Альтэрнатыўнае меркаванне маюць у Mundo Deportivo – друкаваны выпуск іх ранішняй газеты выйшаў з загалоўкам «Гэта быў гол».

У сацсетках выданне апублікавала карыкатуру, як мадрыдцы «крадуць» тытул Ла Лігі дзякуючы ВАР. Пераклад: «Ну, зрабі што-небудзь».

«Барсе» не падабаецца пенальці ў іх вароты

Яшчэ адзін спрэчны эпізод – прызначэнне пенальці ў вароты «Барсы» на 16-й хвіліне. Лукас Васкес увайшоў у штрафную, дзе прыбраў 17-гадовага Пау Кубарсі – і ўпаў на газон пасля падножкі ад абаронцы.

Фармальна ўсе падставы для 11-метровага былі. Іншая справа, што фулбек «Рэала» сапраўды шукаў гэты кантакт, пакідаючы сваю нагу.

Тэр Стэген, уласна, адзначыў хітрасць Лукаса: «Ён згуляў разумна, але я лічу, што ён намагаўся знайсці гэты фол».

Хаві ж працягнуў сваю прамову пра арбітраў: «Суддзі не прынялі ніводнага правільнага рашэння. Два матчы, якія мы павінны выйграць – і мы па-за барацьбой. Гэтыя 6 ачкоў з «Рэалам» ключавыя».

Чарговая прэтэнзія з боку аўдыторыі «Барсы» – падзенне Ферміна ў штрафной «Рэала» ў другім тайме, але тут падстаў для канкрэтных дыскусій мала.

З боку Мадрыда ёсць адказ наконт верагоднай сімуляцыі Ямаля, калі Эдуарда Камавінга згуляў у мяч, а 16-гадовы вінгер вырашыў упасці на газон без кантакту і папрасіць пенальці.

Трэнер «Рэала» Карла Анчалоці ўсё каментаваў лаканічна – заявіў, што гала не было, таму што «няма дакладнага доказу, што мяч перасек лінію», а пенальці за фол супраць Васкеса назваў «дастаткова чыстым».

Удзельнікі мясцовага шоу El Chiringuito не пагадзіліся – апісалі матч як «крадзеж стагоддзя» і абвінавацілі «Рэал» у тым, што ён несумленна адабраў у «Барсы» тытул.

Фота: Guille Martinez/AFLO, Barca Universal, скрыншоты трансляцыі MEGOGO

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты