Tribuna/Хакей/Блогі/Чарговая прапанова рукі і сэрца на «Мінск-Арэне» – на гэты раз «зубры» здолелі не сапсаваць момант

Чарговая прапанова рукі і сэрца на «Мінск-Арэне» – на гэты раз «зубры» здолелі не сапсаваць момант

Да гэтага былі няўдачы.

21 снежня, 15:34
Чарговая прапанова рукі і сэрца на «Мінск-Арэне» – на гэты раз «зубры» здолелі не сапсаваць момант

Падаецца, прапановы пабрацца шлюбам на спартовых мерапрыемствах у Беларусі ўжо становяцца добрай традыцыяй.

На «Мінск-Арэне» такое ўвогуле здараецца даволі часта. Вось, напрыклад, заўзятар «зуброў» Арцём прапанаваў руку і сэрца сваёй выбранніцы Надзеі ў перапынку паміж вераснёўскім матчам «Дынама» і «Лады»:

А вось кастрычніцкая прапанова паміж перыядамі матчу з «Куньлунем»:

Чарговая адбылася зусім нядаўна – у перапынку апошняга дамашняга матча мінскага «Дынама» з «Віцязем» у КХЛ:

Атрымалася яскрава, а яшчэ і дзяўчына адказала ТАК!

Дарэчы, прапановы ў перапынку матча не заўсёды прыносяць поспех «зубрам». У першых двух выпадках «Дынама» ўступіла: «Ладзе» – 1:2 у авертайме і «Куньлуню» – 3:4 па булітах. А вось з «Віцязем» сумная традыцыя перарвалася. Мінчане ўпэўнена перайгралі суперніка – 4:1.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты