Tribuna/Хакей/Блогі/Квартальнаў то застаецца ў «Дынама», то не. А як сезон склаўся для трэнераў-беларусаў, які маглі б яго замяніць?

Квартальнаў то застаецца ў «Дынама», то не. А як сезон склаўся для трэнераў-беларусаў, які маглі б яго замяніць?

Ёсць і беспрацоўны, і асістэнты.

Аўтар — bytribuna com
5 красавіка, 17:30
1
Квартальнаў то застаецца ў «Дынама», то не. А як сезон склаўся для трэнераў-беларусаў, які маглі б яго замяніць?

Па-ранейшаму не зразумела, хто будзе трэнаваць мінскае «Дынама» у наступным сезоне. Цяперашні трэнер «зуброў» Дзмітрый Квартальнаў, у якога на руках кантракт 2+1, даў падставы падазраваць яго ў магчымым сыходзе, калі адразу пасля вылету з плэй-оф адмовіўся каментаваць сваю будучыню ў клубе. Да думак пра расстанне штурхалі і словы на прэс-канферэнцыі па выніках сезона. Там Квартальнаў казаў, што хацеў бы застацца ў Мінску, але тут даводзіцца «таптацца на адным месцы», што коўча злавала. «Я не магу так, мы павінны ісці наперад», – сказаў расіянін. Таксама Квартальнаў нагадаў, што не выканаў задачу па выхадзе ў другі раўнд Кубка Гагарына.

Паралельна ўзнікалі інсайды пра клубы, куды спецыяліст нібыта можа пайсці ўжо гэтым летам. Казалі пра «Сібір» (Навасібірск) і «Ак Барс» (Казань), дзе да гэтага часу не вызначыліся з новымі галоўнымі. Праўда, у кантэксце гэтых клубаў абмяркощваюць не толькі Квартальнава.

У кіраўніцтве «Дынама» пасля вылету з плей-оф таксама катэгарычна не сцвярджалі, што Квартальнаo застаецца ў Мінску. На той жа выніковай прэс-канферэнцыі дынамаўскі генеральны дырэктар Арцём Каркоцкі сказаў, што будучыня трэнера «гэта палаючае пытанне». На той момант кіраўніцтва яшчэ не паспела правесці аналіз сезона, таму размова з трэнерскім штабам аб перспектывах супрацы толькі планавалася.

У чацвер Каркоцкі заявіў клубнай прэс-службе, што ў коўча дзейны кантракт на тры гады. «Ідзем далей. Дзмітрый Вячаслававіч працягвае працаваць у «Дынама», – сказаў падпісант за рэпрэсіі. За дзень да гэтага адразу дзве інсайдарскія крыніцы з Беларусі і Расіі паведамілі, што Квартальнаў застаецца з «зубрамі».

А хто б мог патэнцыйна замяніць расіяніна ў «Дынама» з беларускіх спецыялістаў? У першай палове сакавіка актыўна абмяркоўвалася кандыдатура трэнера «Салават Юлаева» Канстанціна Кальцова, аднак ён загінуў.

Для астатніх беларускіх трэнераў з досведам сезон склаўся па-рознаму.

Аляксандр Андрыеўскі другі чэмпіянат запар працуе асістэнтам у мінскім «Дынама», дзе да Квартальнава дапамагаў Крэйгу Вудкрафту. Расійскі журналіст Міхаіл Зісліс у сакавіку распавёў, што ў Андрыеўскага ёсць амбіцыі зноў працаваць галоўным. Аднак пра варыянты ў другі раз узначаліць «зуброў» нічога не гаварылася.

Паведамлялася, што разам з Квартальным у шорт-лісце босаў «Сібіры» знаходзіцца Андрэй Скабелка. Беларус неўзабаве зняпраўдзіў гэтую інфармацыю: з Навасібірска з ім ніхто не звязваўся, і ўвогуле ўсе прапановы ідуць праз агента трэнера. Без працы коўч знаходзіцца з кастрычніка 2023-га, калі другі раз пакінуў «Барыс». Пасля 12 паражэнняў у 15 стартавых матчах рэгуляркі-2023/24 спецыялісту паказалі на дзверы.

Яшчэ два белтрэнеры з вопытам сёння працуюць асістэнтамі ў КХЛ. Аляксандр Макрыцкі займаецца абаронай у штабе Аляксея Заварухіна, чый «Трактар» змагаецца ў фінале Заходняй канферэнцыі з «Лакаматывам» (0:2).

Пасля расстання з «Югрой», якая ў сезоне-2022/23 выйграла рэгулярку ВХЛ, але вылецела ў першым раўндзе плэй-оф, улетку 2023-га Эдуард Занкавец стаў асістэнтам Ігара Ларыёнава ў ніжагародскім «Тарпеда». Па выніках мінулай рэгуляркі каманда фінішавала сёмай на Захадзе і адразу вылецела ў Кубку Гагарына ад СКА (1:4).

На пасаду аднаго з асістэнтаў у штабе «Дынама» разглядалі галоўнага трэнера «Дынама-Шынніка» Андрэя Міхалёва. У мінулым сезоне бабруйчане з падпісантам за рэпрэсіі занялі чацвёртае месца ў Срэбным дывізіёне на Захадзе, чаго не хапіла, каб патрапіць у плэй-оф МХЛ.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты