Усе навіны

Украінская каратыстка Цярлюга пра абстрэл Адэсы: «Ну і ноч. Скаціны»

25 верасня, 13:21

Украінская каратыстка Анжаліка Цярлюга адрэагавала на ракетныя абстрэлы, якія Расія ў ноч на 25 верасня нанесла па Адэсе – роднаму гораду ўкраінкі. Пад ударам аказалася прыпартавая інфраструктура.

«Ну і ноч. Марвакзал. Скаціны», – сказала Цярлюга.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.