Усе навіны

В. а. генсака НАК Беларусі Санковіч: «Па АГ-2024 праца вядзецца, як у папярэднія гады. Пакуль у душы больш пазітыва»

20 снежня 2022, 10:34

Выконваючая абавязкі генеральнага сакратара НАК Беларусі Ксенія Санковіч на паседжанні камісіі па камунікацыях выказалася аб Алімпійскі гульнях, якія пройдуць у Парыжы ў 2024 годзе.

– Пакуль у душы больш пазітыва. Першы пакет дакументаў НАК ужо адправіў у Парыж. Наступны момант – аплата. Пакуль гэта не актуальна – ёсць пэўная дата, калі гэта трэба зрабіць. То-бок, пакуль ніякіх перашкод. Што будзе далей – складана сказаць. Але адзін плюс бачу несумнеўна – калі па юнацкіх Гульнях-2023 ніводнага дакумента дагэтуль няма, то па Алімпіядзе праца вядзецца, як і ў папярэднія гады,– сказала Санковіч.

Нагадаем, што шматлікія беларускія каманды і спартсмены былі адхілены ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. Удзел спартсменаў з Беларусі і Расіі ў Алімпіядзе-2024 таксама застаецца пад пытаннем.