Усе навіны

Смольскі, Байкоў і Пракапенка атрымалі прэмію Лукашэнкі «Спартовы Алімп-2022»

10 студзеня 2023, 18:18

У Мінску прайшла цырымонія ўручэння прэміі Аляксандра Лукашэнкі «Спартыўны Алімп-2022». За «актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіццю фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць фарміраванню гарманічнай асобы», прэмію атрымалі біятланіст Антон Смольскі, чэмпіёнка свету па пяцібор'і Анастасія Пракапенка і трэнер па веславанні Віктар Байкоў.

Смольскі і Пракапенка з'яўляюцца падпісантамі праўладнага ліста спартсменаў.