Усе навіны

Нарвежская лыжніца Венг: «Мы сумуем па расіянах. Але, пакуль ідзе вайна, правільна, што іх няма»

5 снежня 2022, 16:47

Нарвежская лыжніца Цiрыль Венг, якая ў дадзены момант з'яўляецца лідарам у агульным заліку Кубка свету, выказалася наконт адсутнасцi ў гэтым турнiры расiйскiх спартсменаў.

Нагадаем, што прадстаўнікi Расii i Беларусі адхiлены ад спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Мы сумуем па расіянах. Мы б хацелі, каб расіяне выступалі. Але, пакуль ідзе вайна, правільна, што іх няма», – сказала Венг.