Усе навіны

Бацька капітана ВС РФ лыжніка Бальшунова пра дом на мяжы з Украінай: «Пашкодзіла снарадам, я быў у 10 метрах ад смерці»

31 кастрычніка, 16:55

Бацька капітана ВС РФ, расійскага лыжніка Аляксандра Бальшунова Аляксандр Бальшуноў-старэйшы расказаў пра снарад, які разарваўся каля сямейнага дома ў вёсцы Падывоцце Бранскай вобласці Расіі, размешчанай за тры кіламетры ад мяжы з Украінай.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 года Расiя працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Цяпер вы па-ранейшаму жывяце ў Падывоцце?

– Гэта балючая для мяне тэма. Я б не хацеў пра яе шмат казаць. Жыць там на сённяшні дзень нельга з меркаванняў бяспекі. Проста заязджаю раз на тыдзень, правяраю, як хата, сцены якой мяне аднойчы выратавалі ад смерці. А быў я ад яе літаральна за 10 метраў. Мы зараз жывём у Бранскай вобласці, але ў іншым месцы.

– Калі гэта здарылася, хтосьці яшчэ быў дома, акрамя вас?

– Не, дзякуй богу! Нікога не было, а я застаўся жывы.

– [Кіраўнік федэрацыі лыжных гонак Расіі] Алена Вяльбе і [трэнер зборнай Расіі] Юрый Барадаўка казалі, што ў двары дома ўзарваўся снарад, у выніку чаго быў часткова пашкоджаны дом, разбураны калодзеж. Гэта ж той самы момант?

– Пярэднюю частку дома пашкодзіла, так. Але я падшаманіў, зачыніў франтоны. А што яшчэ застаецца? – адзначыў Бальшуноў-старэйшы.