Все новости

Падпісант рэжымнага ліста Кушнір: «У канцы 2020 года была прапанова ўзначаліць зборную Беларусі»

28 снежня, 09:16

Экс-фрыстайліст зборнай Беларусі Антон Кушнір узгадаў пра завяршэнне кар'еры. Нагадаем, Кушнір з'яўляецца падпісантам рэжымнага ліста спартсменаў.

– Цяжка было прымаць рашэнне аб завяршэнні кар'еры?

– Я задумваўся аб завяршэнні яшчэ раней. Плюс узнікла цікавасць да мяне як да трэнера. Пасля прапановы ад казахаў таксама званілі хлопцы з ЗША. З Расіі была цікавасць.

А ў канцы 2020 года нават была прапанова ўзначаліць нацыянальную каманду Беларусі. Памятаю, яшчэ прыходзіў на сустрэчу да [так званага] міністра спорту і турызму на мыліцах. Але ў той момант я шчыльна займаўся рэабілітацыяй і аднаўленнем здароўя пасля аперацыі. Да таго ж, я працягваў працу са зборнай Казахстана і не мог кінуць яе.

Дакладнае ўсведамленне прыйшло з чарговымі праблемамі са спіной. Гэта быў травень, калі ў нас звычайна пачыналася падрыхтоўка. Тады я і зразумеў, што час сканчаць. У мяне спіна рэгулярна прастрэльвае. Моцна не афішаваў гэта. Я прайшоў чарговы курс рэабілітацыі, скасаваў кантракт у якасці спартсмена-інструктара і заключыў кантракт у якасці трэнера, – сказаў Кушнір.