Усе навіны

Апейкін пра ўчынак украінкі Касцюк: «Каб перамагчы ворага, неабавязкова кідацца на амбразуру з гранатаю. Часам дастаткова не паціскаць яму руку»

6 сакавіка 2023, 12:03

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін пракаментаваў дзеянні ўкраінскай пераможцы WTA 250 Марты Касцюк, якая адмовілася сфатаграфавацца і паціснуць руку саперніцы Варвары Грачовай.

«Што агульнага паміж Вадзімам Пракоп'евым і ўкраінскай тэнісісткай Мартай Касцюк? Абодва вучаць нас, што каб перамагчы ворага, неабавязкова патрэбна кідацца на амбразуру з гранатаю. Часам дастаткова проста не паціскаць яму руку», – напісаў Апейкін.