Усе навіны

Украінка Касцюк не паціснула руку і адмовілася ад фота з расіянкай Грачовай пасля перамогі на турніры WTA у ЗША

6 сакавіка 2023, 09:59
1

Украінская тэнісістка Марта Касцюк (№40 WTA) адмовілася ад традыцыйных рукапацісканняў пасля матчу з расіянкай Варварай Грачовай (№66 WTA) пасля перамогі ў фінале турніру WTA 250 у амерыканскім Осціне - 6:3, 7:5.

Пасля матчу ўкраінка адмовілася ад поціску рукі са сваёй саперніцай. Марта паціснула руку суддзі і падзякавала балельшчыкам.

Таксама Касцюк адмовілася ад фота з фіналісткай Грачовай з узнагародамі, якія ўручылі пасля матчу.

Раней украінка не паціскала руку сваім беларускім суперніцам.