Усе навіны

Арына Сабаленка: «Рада, што змагла гуляць без болю»

15 траўня, 22:13

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пракаментавала перамогу над Аленай Астапенкай на турніры ў Рыме.

«Вельмі рада, што сёння змагла гуляць без болю. Спадзяюся, з кожным днём буду адчуваць сябе ўсё лепш і лепш. Я б сказала, што гэта была мая лепшая гульня на турніры», – сказала Сабаленка.