Усе навіны

Іга Свёнтак: «Два гады таму суперніцы часам не былі гатовыя да маёй гульні – зараз адчуваю на спіне мішэнь, бо я №1»

25 траўня, 13:45

Першая ракетка свету Іга Свёнтак расказала, што змянілася ў яе кар'еры за апошнія два гады.

«Думаю, стала найлепшым гульцом, таму што расла і цяжка працавала апошнія два гады. Адчуваю, што прагрэсую, таму думаю, што мушу стаць яшчэ найлепшай тэнісісткай.

Параўноўваючы вынікі ці мае адчуванні, два гады таму назад усё гэта было для мяне ў навінку. Думаю, выйграла так шмат матчаў яшчэ і таму, што ніхто гэтага не чакаў. Калі пачалася мая серыя перамог, я была нават не другая ў рэйтынгу. Думаю, іншыя тэнісісткі часам не былі гатовы да маёй гульні.

Цяпер усё па-іншаму. Цяпер яны гатовыя, адчуваю, што ў мяне на спіне мішэнь, таму што я №1. Таму сапраўды больш ганаруся тым, што адбываецца зараз. Заваёва ўсіх гэтых тытулаў сёлета ўжо паказала, што мы ідзем па правільным шляху», – сказала Свёнтак.

22-гадовая полька стартуе на «Ралан Гарос» матчам з Леаліяй Жанжан (№143 WTA).