Усе навіны

Сабаленка пра перамогу над Світолінай: «Нейкім чынам я справілася са сваім целам – гэта была вялікая бітва. Рым, ты назаўжды ў маім сэрцы»

14 траўня, 09:46

Беларуская тэнісістка і падпісантка за рэжым Арына Сабаленка пракаментавала вынікі матча з Элінай Світолінай 6:4, 1:6, 6:7 (7:9) у 1/8 фіналу турніру ў Рыме.

«Я проста хачу сказаць, Рыме, ты назаўжды ў маім сэрцы. Такая падтрымка была неверагоднай. Гэта была вялікая бітва. Нейкім чынам я зладзілася са сваім целам і змагла выйграць гэты матч. Я вельмі радая гэтай перамозе. Спадзяюся, змагу аднавіцца да наступнай сустрэчы. Спадзяюся, буду гатовая згуляць яшчэ адзін матч тут, у Рыме», – сказала Сабаленка.

У 1/4 фіналу Сабаленка сустрэнецца з Аленай Астапенка з Латвіі.