Усе навіны

Сабаленка пра матч з Валынец: «Для чалавека, які хварэў 4 дні і не мог устаць з ложка, я згуляла вельмі добра»

11 траўня, 14:22

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пракаментавала перамогу над амерыканкай Кэці Валынец (2:1) у другім крузе турніру ў Рыме.

«Шчыра кажучы, для чалавека, які хварэў 4 дні і не мог устаць з ложка, я сыграла вельмі добра. У першым сэце наогул не адчувала свайго тэніса, не адчувала рытму. Проста іншыя ўмовы. Таму ў другім сэце я сказала сабе: проста рабі ўсё магчымае, выкарыстоўваючы тое, што ў цябе ёсць сёння.

Я правяла два неверагодныя тыдні ў Мадрыдзе. У мяне тамака было шмат цяжкіх матчаў. Думаю, [што хвароба] стала «ўзнагародай». Але я радая, што пачала пачувацца лепш, змагла выйсці на корт і працягваць дужацца. Спадзяюся, з часам маё самаадчуванне з пункту гледжання тэніса і здароўя палепшыцца», – сказала Сабаленка.