Усе навіны

З афіцыйных старонак US Open у сацсетках выдалілi пост пра перамогу ўкраінкі Касцюк над Цімафеевай, дзе быў расійскі сцяг

21 студзеня, 15:04

З афіцыйных старонак US Open у сацыяльных сетках выдалілі пост аб перамозе ўкраінскай тэнісісткі Марты Касцюк (№37 WTA) над расіянкай Марыяй Цімафеевай (№170 WTA) у 1/8 фіналу Australian Open, дзе быў адлюстраваны расійскі сцяг.

Гэта адбылося пасля звароту ўкраінкі наконт гэтай сітуацыі.

Нагадаем, што ў пастах па іншых матчах, дзе ўдзельнічалі беларусы i расіяне, флагі гэтых краін не выкарыстоўваюцца.

Беларускiя i расійскія тэнісісты бяруць удзел у спаборніцтвах у нейтральным статусе.