Усе навіны
Photo

Украінская тэнісістка Касцюк: «Цяпер беларусы і расіяне выступаюць у нейтральным статусе, але такога статусу фактычна не існуе»

21 студзеня, 13:34

Украінская тэнісістка Марта Касцюк (№37 WTA) зрабіла заяву наконт беларускіх і расійскіх тэнісістаў.

Сёння яна атрымала перамогу над расіянкай Марыяй Цімафеевай (№170 WTA) у 1/8 фіналу Australian Open.

«Як вы ведаеце, з пачаткам поўнамаштабнай вайны мы вялі барацьбу за адхіленне расiйскіх і беларускіх спартсменаў. Цяпер яны выступаюць у нейтральным статусе. Гэта значыць без сцягоў.

Мы неаднаразова задавалі пытанне, што такое статус нейтральнага спартсмена. Бо яго фактычна не існуе:

– неаднаразова гэтыя спартсмены самі казалі, што ўсе ведаюць, якія краіны яны прадстаўляюць.

– кіраўніцтва іх краін пастаянна кажа, што гэта іх спартсмены і свет пра гэта ведае.

– міжнародныя СМІ ў сваіх публікацыях пішуць, што гэта расiйскія і беларускія спартсмены.

– у многіх спартсменаў у сацсетках вісіць іх сцяг.

Вось сёння, пасля маёй перамогі над спартсменкай з краіны-агрэсара, на афіцыйным рэсурсе аднаго з найбуйнейшых тэнісных турніраў свету быў апублікаваны расійскі сцяг.

Сёння 697-ы дзень поўнамаштабнай вайны, а спартыўны свет працягвае праматаваць краіну-забойцу і краіну, якая выкарыстоўвае сваіх спартсменаў як частку прапаганды, якая забівае.

Я заклікаю прадстаўнікоў СМІ, чыноўнікаў, спартыўную супольнасць спыніць выкарыстоўваць тэнісны корт для прамаціравання «рускага свету», – напісала Касцюк у сваім instagram.

Таксама Марта прымацавала скрыншот з афіцыйнай старонкі US Open ва інстаграме, дзе побач з прозвішчам Цімафеевай знаходзіцца расійскі сцяг.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 года Расiя працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.