Усе навіны

Арына Сабаленка: «У асноўным гуляла даволі прамалінейна, але вырашыла «хто не рызыкуе, той не пʼе шампанскае»

3 траўня, 15:12

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пракаментавала выхад у фінал турніру ў Мадрыдзе.

– Напэўна, той момант, калі на тай-брэйку пры ліку 4:1 я ўзяла чэлендж, дзякуючы чаму Лене Рыбакінай прыйшлося падаваць другую, быў ключавым у завяршальнай стадыі гульні. Я прыняла падачу і зрабіла лік 5:1, з якога ёй вярнуцца было складана. Нават не ведаю, чаму прыняла рашэнне біць у далёкі кут. У асноўным гуляла даволі прамалінейна, але ў той момант вырашыла «давай, Арына! Хто не рызыкуе, той не пʼе шампанскае». Пасля фіналу ўжо чакае Рым, таму моцна не напʼешся ў любым выпадку. Будзе пару дзён на адпачынак, а цяпер настройваюся на фінальны матч, – сказала Сабаленка.