Усе навіны

Украінская тэнісістка Касцюк: «Не разумею, што на Australian Open робяць гульцы з Беларусі і Расіі. Вайна ўсё яшчэ існуе»

19 студзеня, 18:25

Украінская тэнісістка Марта Касцюк пасля перамогі над расіянкай Элінай Аванесян і выхада у 1/8 фіналу Australian Open-2024 выказалася аб удзеле беларускіх і расійскіх спартсменаў на міжнародных спаборніцтвах і вайне ва Украіне.

«Вайна ўсё яшчэ існуе. Людзі па-ранейшаму паміраюць кожны дзень. Я да гэтага часу не разумею, што тут робяць усе гэтыя гульцы (беларускія і расійскія тэнісісты).

Уся мая сям'я зараз у Кіеве. Мая мама дасылае мне відэа ракет, якія пралятаюць над яе домам. Для мяне неверагодна, што гэта ўсё яшчэ працягваецца, і гэта працягваецца ўжо амаль два гады.

У мяне такое адчуванне, што Захад спрабуе прымусіць усіх замаўчаць, паменш казаць пра гэта, каб нічога не абвастрылася. Мы знаходзімся ў рэжыме выжывання ўжо два гады. Людзі неверагодна прыгнечаныя і стаміліся. Я не адчуваю, што гэта хутка спыніцца, і не адчуваю, што нехта нешта з гэтым робіць. Я проста адчуваю, што нехта выкарыстоўвае гэта ў сваіх інтарэсах», – сказала Касцюк.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 года Расiя працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.