Tribuna/Футбол/Блоги/Weekend on Working Streets/Тарпеда Мінск - Славія Мазыр. Гісторыя прынцыповага супрацьстаяння і даўнія рахункі за фінал Кубка 1999/2000

Тарпеда Мінск - Славія Мазыр. Гісторыя прынцыповага супрацьстаяння і даўнія рахункі за фінал Кубка 1999/2000

21 верасня 1994 г. 1/8 фіналу Кубка Беларусі. Узгадваем самы першы матч паміж мінскім Тарпеда і будучай «Славіяй», якая тады мела назву «Палессе» і ўсю гісторыя прынцыповага футбольнага супрацьстаяння аўтазаводцаў і палешукоў.

Автор — Аўтазаводзец
8 июля 2016, 10:42
2

Кубкавыя матчы заўжды маюць асаблівы статус, гульня ў Кубку з прынцыповым супернікам увогуле з’яўляецца вельмі значнай падзеяй. Менавіта такім ёсць матч паміж мінскім Тарпеда і мазырскай “Славіяй”.

Даўнія рахункі аўтазаводцаў з камандай з г.Мазыр за паразу ў фінале 1999/2000 гг. не пакідаюць шмат каго з прыхільнікаў Чорна-Белых, што чакаюць рэваншу. Гісторыя футбольнага супрацьстаяння мінскага Тарпеда і мазырскіх камандаў сыходзіць сваімі каранямі ва ўжо далёкі 1961 г.

Падчас жа чэмпіянатаў незалежнай Рэспублікі Беларусь наша каманда правяла супраць мазырчукоў 19-ць матчаў, 8 з якіх скончыліся для тарпедаўцаў перамогай. 5-ць разоў поспех святкавала мазырская каманда. 27 мячоў забілі аўтазаводцы ў браму “Славіі”.

Першы матч у гісторыі абодвух клубаў адбыўся 21 верасня 1994 г. Гэта была 1/8 фіналу Кубка Беларусі.

Выданне “Прэсбол” 1994 г. Самая першая сустрэча.

Найвялікшая перамога Тарпеда над мазырскай камандай адбылася 1 верасня 1997 г. з лікам 5:0.

Сухія статыстычныя дадзеныя, на вялікі жаль, не дазваляюць паказаць усю прынцыповасць супрацьстаяння сталічных Чорна-Белых і “Славіі”, але мы спадзяемся, што галоўнае разуменне значнасці будзе прысутнічаць у нашых футбалістаў, якім выпаў лёс ужо 10 ліпеня ў 1/16 фіналу Кубка абараняць гонар працоўнай сталіцы.

Матч адбудзецца ў гэту нядзелю на стадыёне “Тарпеда” (вул. Катоўскага, 2). Пачатак у 18:00.

Статыстыка сустрэчаў:

26.08.2004 “Славія” Мазыр – “Тарпеда-СКА” Мінск2:2

02.05.2004 “Тарпеда-СКА” Мінск – “Славія” Мазыр 1:0

20.09.2003 “Тарпеда-СКА” Мінск – “Славія” Мазыр 4:0

20.05.2003 “Славія” Мазыр – “Тарпеда-СКА” Мінск 0:2

04.08.2002 “Тарпеда-МАЗ” Мінск – “Славія” Мазыр 1:0

21.04.2002 “Славія” Мазыр – “Тарпеда-МАЗ” Мінск 0:2

10.09.2001 “Тарпеда-МАЗ” Мінск – “Славія” Мазыр 2:0

06.05.2001 “Славія” Мазыр – “Тарпеда-МАЗ” Мінск 1:1

20.08.2000 “Славія” Мозырь – “Тарпеда-МАЗ” Мінск 1:1

28.05.2000 “Тарпеда-МАЗ” Мінск – “Славія” Мазыр Кубак Беларусі 1:2

29.04.2000 “Торпедо-МАЗ” Мінск – “Славія” Мазыр 0:0

30.10.1999 “Славія” Мозырь – «Тарпеда-МАЗ» Мінск 2:0

07.07.1999 “Тарпеда-МАЗ” Мінск – “Славія” Мазыр 1:6

15.08.1998 “Тарпеда” Мінск – “Славія” Мазыр 0:0

04.05.1998 “Славія” Мазыр – “Тарпеда” Мінск 0:2

01.09.1997 “Тарпеда” Мінск- “МПКЦ” Мазыр 5:0

21.04.1997 “МПКЦ” Мазыр – “Тарпеда” Мінск 6:1

04.09.1996 “Тарпеда” Мінск- “МПКЦ” Мазыр 1:1

05.05.1996 “МПКЦ” Мазыр – “Тарпеда” Мінск 1:0

22.09.1995 “Тарпеда” Мінск- “МПКЦ” Мозырь 0:5

21.09.1994 “Тарпеда” Мінск – “Палессе” Мазыр Кубак Беларусі 0:2

Другие посты блога

Все посты