Tribuna/Футбол/Блоги/У матчы няўдачнікаў «Урал» Ганчарэнкі здзейсніў толькі адзін удар у створ, але ўмудрыўся не прайграць

У матчы няўдачнікаў «Урал» Ганчарэнкі здзейсніў толькі адзін удар у створ, але ўмудрыўся не прайграць

Антыфутбол у Варонежы.

Автор — Pam-pam
12 мая, 19:45
У матчы няўдачнікаў «Урал» Ганчарэнкі здзейсніў толькі адзін удар у створ, але ўмудрыўся не прайграць

У матчы 28-га тура РПЛ «Урал» Ганчарэнкі, які ішоў на 13-м радку турнірнай табліцы, адправіўся ў госці да яшчэ аднаго жыхара дна варонежскага «Факелу.

У абодвух каманд у актыве было па 28 ачкоў і пераможца гарантавана б пакінуў зону стыкаў. Перад «Уралам» стаяў яшчэ адзін выклік – каманда Ганчарэнкі не перамагала на выездзе з 19 жніўня 2023 года, калі з мінімальным лікам абыграла «Балтыку».

Першая палова сустрэчы скончылася з нулямі на табло і адным ударам у створ на дваіх. Хоць у «Урала» быў шанец адкрыць рахунак - на першых хвілінах рэакцыя Аляксандра Белянова выратавала «Факел» пасля ўдару Іллі Ішкова ў блізкі кут. Яшчэ адзін момант быў у Аляксея Каштанава. Нападаючы апынуўся адзін перад варотамі Белянава, але з пары метраў заляпіў у перакладзіну.

Другі і апошні ўдар у створ здарыўся на 71-й хвіліне матчу – галкіпер «Урала» Ілля Памазун не без цяжкасці перавёў мяч на кутні пасля хлёсткага ўдару абаронцы «Факела» Ігара Каліна.

У выніку каманды раскаталі нічыю і «Урал» пакінуў зону стыкаў. Праўда, акрамя каманды Ганчаронкі яшчэ «Факел», «Пары НН», і «Арэнбург» маюць па 29 ачкоў. Так што тут яшчэ нічога не зразумела.

Беларускія футбалісты «Урала» Валерый Бачароў, Ягор Філіпенка і Арцём Канцавы правялі гульню ў запасе.

«Урал» правядзе наступны матч дома з «Арэнбургам», а потым згуляе ў Маскве з ЦСКА.

Другие посты пользователя

Все посты