Усе навіны

Ціманоўская прапусціць фінал эстафеты 4 па 100 на чэмпіянаце свету па лёгкаатлетычных эстафетах з-за траўмы

5 траўня, 21:13

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якая выступае за Польшчу, прапусціць фінал эстафеты 4 па 100 на чэмпіянаце свету па лёгкаатлетычных эстафетах з-за траўмы.

Пра гэта спартсменка паведаміла ў сваім Instagram.

«На жаль паведамляю сваім заўзятарам, што мяне не будзе сёння ў фінале эстафеты 4 па 100 у сувязі з невялікім пашкоджаннем які прыводзіць мышцы.

Нічога вельмі сурʼёзнага не адбылося, але пагутарыўшы з трэнерамі і лекарамі было прынята рашэнне аб тым, каб не бегчы ў фінале сёння, каб цалкам аднавіцца да чэмпіянату Еўропы і Алімпійскіх гульняў.

Жадаю ўдачы дзяўчынкам, трымаеце за іх кулачкі», – напісала Ціманоўская.