Усе навіны

Аляксандр Усік правядзе бой з Тайсанам Ф'юры за званне абсалютнага чэмпіёна свету ў суперцяжкай вазе

18 траўня, 14:55

У ноч на нядзелю, 19 траўня, чэмпіён WBA, WBO, IBO і IBF у суперцяжкай вазе Аляксандр Усік (21-0, 14 ДА) сустрэнецца з уладальнікам тытула WBC Тайсанам Ф'юры (34-0-1, 24 ДА).

Пачатак – арыентыровачна ў 1.00. Бой будзе трансліраваць MEGOGO.

Tribuna.com правядзе тэкставую трансляцыю бою Вусік – Фʼюры.

Ленакс Льюіс зʼяўляецца апошнім абсалютным чэмпіёнам у суперцяжкай вазе, у 1999 годзе ён валодаў трыма тытуламі, тады гэтага было дастаткова для звання абсалюту. Ён уручыць пераможцу гэтай бітвы спецыяльны тытул WBC.

Бой пройдзе ў Эр-Рыядзе, Саудаўская Аравія.