Усе навіны

УЕФА аштрафаваў «Шахцёр» на адзін мільён еўра, а таксама на тры года дыскваліфікаваў з турніраў пад сваёй эгідай

18 траўня, 20:40

Орган УЕФА па фінансаваму кантролю клубаў (CFCB) аштрафаваў і дыскваліфікаваў «Шахцёр» з-за пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці.

– Клуб не даў справаздачу аб пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці па ліцэнзаванні клуба. На «Шахцёр» накладзены штраф у памеры 1  010  000 еўра. Клуб дыскваліфікаваны на наступную для сябе еўракубкавую кампанію, калі яна здарыцца ў межах сезонаў-2024/25, 2025/26 і 2026/2027 (далей дыскваліфікацыя не распаўсюджваецца), – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы УЕФА.

Адзначаецца, што клуб падаваў апеляцыю, якая не была задаволеная.

«Шахцёр» пасля 8 тураў чэмпіянату Беларусі займае апошняе месца ў табліцы, у пасіве каманды -16 ачкоў.