Tribuna/Футбол/Блогі/«Шкурын забівае, як дзікая бела-сіняя птушка». Штучны інтэлект злажыў клубны гімн для «Сталі»

«Шкурын забівае, як дзікая бела-сіняя птушка». Штучны інтэлект злажыў клубны гімн для «Сталі»

Атрымалася даволі сімпатычна.

Аўтар — Sam_Na_Sam
17 траўня, 14:07
«Шкурын забівае, як дзікая бела-сіняя птушка». Штучны інтэлект злажыў клубны гімн для «Сталі»

«Сталь» рыхтуецца да перадапошняга матчу чэмпіянату супраць «Пагоні». Каманда з Мельца можа заляцець у топ-8. Але нават калі гэтага не здарыцца, сезон у любым выпадку можна лічыць паспяховым. У сувязі з гэтым добры настрой адчуваецца і ў клубных сацсетках. Там вырашылі паэксперыментаваць, і згенеравалі гімн для «Сталі» з дапамогай штучнага інтэлекту. Адзін з яго радкоў прысвечаны беларускаму бамбардзіру: «Шкурын забівае, як дзікая бела-сіняя птушка». Зацаніце!

Дарэчы, у каментарах ужо прапануюць праспяваць новую песню на найбліжэйшым матчы. А чаму б сапраўды гэта не зрабіць?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты