Усе навіны

На фронце загінуў украінскі цяжкавагавік Аляксандр Пялешэнка. Яму было 30 гадоў

6 траўня, 16:21

На фронце загінуў двухразовы чэмпіён Еўропы па цяжкай атлетыцы Аляксандр Пелешэнка.

Пелешэнка быў заслужаным майстрам спорту Украіны, двухразовым чэмпіёнам Еўропы (2016 і 2017 гады), удзельнікам Алімпійскіх гульняў па цяжкай атлетыцы, дзе заняў 4 месца (2016). З першых дзён уварвання ён служыў у УСУ.