💃Tribuna.com адкрывае вакансію Affiliate Manager
19 красавіка 2023, 13:57Вакансія
Усе навіны

«Рэйнджэрс» упершыню ў гісторыі выйгралі Сусветную серыю па бейсболе

2 лістапада, 13:25

У сераду, 1 лістапада, бейсбольны клуб «Тэхас Рэйнджэрс» перамаглі «Арызону Даймандбэкс» і сталі пераможцамі Сусветнай серыі.

Вынік фінальнай серыі «Рэйнджэрс» - 4:1. У 5-м матчы яны перамаглі з лікам 5:0.

Гэта першы тытул з моманту заснавання франшызы ў 1961 годзе. Тады яны былі «Вашынгтон Сенатарс», а ў 1972-м сталі «Рэйнджэрс».

Дзякуючы гэтай перамозе Брус Бочы стаў шостым мэнэджэрам, які выйграў чатыры чэмпіянаты Сусветнай серыі. Ён далучыўся да Кейсі Стэнгела (7), Джо Макарці (7), Коні Мак (5), Уолтара Алстана (4) і Джо Торэ (4).