💃Tribuna.com адкрывае вакансію Affiliate Manager
19 красавіка 2023, 13:57Вакансія
Усе навіны

Японскі бейсбаліст Атані падпісаў рэкордны ў гісторыі сусветнага спорту кантракт – $ 700 млн за 10 гадоў

10 снежня, 21:09

Японскі бейсбаліст Сёхэй Атані падпісаў дзесяцігадовы кантракт на $700 млн з «Лос-Анджэлес Доджэрс» з MLB, што стала рэкордам у гісторыі сусветнага спорту.

Гэта пагадненне таксама пераўзыходзіць суму здзелкі Ліянэля Месі з «Барселонай» на 674 мільёны ў перыяд з 2017 па 2021 год.

29-гадовы спартовец раней выступаў за «Лос-Анджэлес Энджэлс». Ён двойчы станавіўся самым каштоўным іграком Амерыканскай лігі, а ў 2023 годзе выйграў Сусветную бейсбольную класіку разам са зборнай Японіі і таксама быў прызнаны MVP турніру.