Усе навіны

Капітан зборнай Беларусі Канстанцінаў аб задачы перад ЧС: «Нас сабралі ў федэрацыі, там старшыня сказаў канкрэтна: «Едзем па медалі»

12 сакавіка, 21:06

Капітан зборнай Беларусі па пляжным футболе Іван Канстанцінаў расказаў аб задачы, якую зборнай паставілі перад пачаткам ЧС.

- Якія задачы ставіліся зборнай перад пачаткам ЧС?

- Нас сабралі ў федэрацыі, тамака старшыня даў задачу – медалі. Сказаў канкрэтна: «Едзем па медалі».

Я думаю, калі б хлопцам да турніру сказалі, што мы зоймем чацвёртае месца, то ўсе ўзрадаваліся б. А так, вось было ўсё побач, але ёсць асадак, – сказаў Канстанцінаў.

Нагадаем, што ў паўфінале ЧС беларусы саступілі Італіі (3:3: 4:5 пен.), а ў матчы за 3-е месца – Ірану (1:6).