Усе навіны

Капітан зборнай Беларусі Канстанцінаў пра разгром ад Ірана ў матчы за бронзу: «У нас не засталося ні сіл, ні эмоцый. Але трэба было гуляць»

13 сакавіка, 20:08

Капітан зборнай Беларусі па пляжным футболе Іван Канстанцінаў падзяліўся ўражаннямі ад матчу са зборнай Ірана (6:1).

«Па размінцы было відаць, што спусташэнне, хаця гульня за медалі... Трэба было даставаць усё, што можна, але ўжо ні сіл, ні эмоцый. Яшчэ адразу на першай хвіліне два галы. Іран рэальна вельмі моцная каманда. У топ-тры, мусіць, міра ўваходзіць сапраўды. Фізічна гатовыя... сабакі, і брамнікі добрыя.

Трэба было гуляць, усё ж трэцяе месца на кану», – сказаў Канстанцінаў.