Мбапэ дапусціў магчымасць забегу супраць Усэйна Болта пасля таго, як сімуляцыя паказала, што футбаліст прайграў

Як вы думаеце, хто каго?

7 мая, 19:04
Мбапэ дапусціў магчымасць забегу супраць Усэйна Болта пасля таго, як сімуляцыя паказала, што футбаліст прайграў

Памятаеце відэа з сімуляцыяй 100-метровага забегу Кіліяна Мбапэ і Усэйна Болта? У сімуляцыі француз саступіў з адрывам у 1,32 секунды.

Дык вось, ён настолькі завірусіўся, што на яго адрэагаваў і футбаліст, і дзесяціразовы чэмпіён свету. Вось што сказаў Усэйн:

«Людзі могуць падумаць, што гэта лёгка, але ён мае асаблівы талент. Мбапэ вельмі хуткі з мячом. Але так, я магу яго перамагчы», – сказаў Болт.

Форвард «ПСЖ» не застаўся ў баку і таксама пракаментаваў відэа. А яшчэ дапусціў, што такі забег у тэорыі можа адбыцца.

«Сапраўды прыемна ведаць, што я натхняю кагосьці такога. Я думаю, што ён таксама натхніў усіх, і кожны з вас у гэтым пакоі ўставаў уначы, каб паглядзець адну з яго гонак. Гэта было б весела, чаму б аднойчы, калі ў нас будзе час, не зрабіць гэта. Я не чакаю шмат чаго ад выніку», – адказаў Мбапэ.