Экс-гулец зборнай Беларусі стала найлепшым трэнерам у лізе фарм-клубаў НБА. Першая жанчына з такім дасягненнем
Яе поспех адзначылі на матчы «Сакрамэнта».
Былая баскетбалістка зборнай Беларусі Ліндсэй Хардынг цяперака ўзначальвае «Стоктан Кінгз» з G-лігі – турніры, дзе выступаюць фармы каманд НБА. На пачатку сезона яна ўстанавіла ўнікальнае дасягненне, стаўшы першай жанчынай-трэнерам, якой удалося атрымаць перамогу ў турніры:
Але тая вікторыя засталася далёка не адзінай. Фарм клуб «Сакрамэнта» (менавіта да гэтай каманды адносіцца «Стоктан Кінгз») пад кіраўніцтвам Хардынг атрымаў 22 перамогі ў 32 матчах і выйграў рэгулярны чэмпіянат у Заходняй канферэнцыі. Прычым вынік 22-10 стаў найлепшым ва ўсёй лізе. Пасля перамогі ў апошнім туры каманда павіншавала трэнера гэтак жа, як і з першай перамогай, шчодра абліўшы вадой. Здаецца, Хардынг не надта гэтага хацела:
Акрамя таго экс-баскетбалістка беларускай зборнай яшчэ і стала першай жанчынай у гісторыі G-лігі, якая была прызнаная трэнерам года:
Дасягненне Хардынг адзначылі на матчы НБА «Сакрамэнта» – «Кліпэрз» (109:95), чым, здаецца, злёгку збянтэжылі коўча:
У ноч на 5 красавіка «Стоктан Кінгз» згуляў першы матч плэй-оф з «Санта Крус Уорыёрс» - і перамог 112:109.