Гэта ганьба!

Ну як так?

Автор — taknado556
19 мая 2017, 06:45

Прывітанне ўсім!

Гэта катастрофа!

Калі б не Шахта, то я б застрэліўся і кінуў прагназаваць :)

Я займаю з 82 баламі 274 месца з 564. :) . Сорамна!

Зараз па стаўках!

Лічбы такія: Паставіў - 24.7 бел руб. Выйграў - 0 бел руб. Баланс за шосты тур з канторай = - 24,7. Агульны баланс з канторай = - 114,35 бел руб.

Не ведаю як Вы, а я ўпэўнены, што не толькі адыграю свае мінусы, але ж і буду ў плюсе па сканчэнні сезону!

У мяне пытанне, а куды Вы б падзелі выйграныя грошы, калі б выйгралі 1 000 у.а.?

Ах да, у мяне ж процьма падпісчыкаў :)

ПС Я думаю што як толькі выйграю пару раз кантору, то і падпісчыкі з'явяцца, тады і распавядуць мне пра свае поспехі і няўдачы :)

Чакайце наступных прагнозаў ад пераможцы мінулага турніру. Дзяліцеся сваімі прагнозамі і выкарыстоўвайце мае прагнозы ў якасці дапаможніка "Як не трэба ставіць" :)

Поспехаў Вам у Вашых прагнозах!

З павагай, Колас. ;)