«З роднай мовай у сэрцах сваіх мы выходзім на ўсе стадыёны». Як БАТЭ адказаў вершам на ліст нашага блогера
Генсек чэмпіёнаў Андрэй Вашкевіч у чарговы раз папрыктакаваўся ў паэзіі.
4 мая 2017, 16:57
11
Ігар Случак – актыўны блогер «Трыбуны» з Гомеля і папулярызатар беларускай мовы ў нашых футбольных клубах. Дзеля гэтага спадар Ігар пастаянна лістуецца з камандамі. Даволі актыўна Случак піша і ў барысаўскі БАТЭ. І на адзін з ягоных запытаў барысаўчане адказалі ў вершаванай форме. Аўтарам твора стаў генеральны сакратар клуба Андрэй Вашкевіч. Чытайце.
Фота: блог «Мова Спартова»