Барысаў-арэна запрашае ўсіх аматараў гульні ў Дартс
19-га студзеня на Барысаў-арэне пройдзе 2-гі этап Аб’яднанай Дартс Лігі.
6 января 2019, 23:34
Арганізатары Аб'яднанай Дартс Лігі з самага пачатку другога сезона радуюць новымі пляцоўкамі для гульні ў Дартс.
Леташні фінал праходзіў у фан-доме хакейнага Дынама, а сёлета - Барысаў-арэна запрашае ўсіх аматараў і прафесіаналаў гульні ў Дартс на чарговы этап АДЛ.
Турнір пройдзе 19-га студзеня. Нагадаю, што Адзіная Дартс Ліга праводзіць шэраг турніраў, галоўным прызам якіх стане паездка на адборачны турнір да чэмпіянату свету.
Больш інфармацыі на сайце БПФД - АДЛ 2-гі этап.