Адкрыты лiст на iмя Беларускай федэрацыi футбола

Патрабаванне адстаўкi галоўнага трэнера зборнай Беларусi Мiхаiла Мархеля

Автор — Dmitry Kuratnik
29 марта 2021, 10:36
Адкрыты лiст на iмя Беларускай федэрацыi футбола

Паважанае спадарства!

 Я хацеў бы звярнуцца да вас з пытаннем, якое, я думаю, турбуе не толькi мяне, а i ўciх аматараў беларускага футбола, якiя, ў тым лiку, заўзеюць за нашу нацыянальную зборную i жадаюць ёй поспехаў. Пытанне датычыць галоўнага трэнера зборнай Мiхаiла Мархеля ды мэтазгоднасцi таго, каб ён працягваў працаваць на сваёй пасадзе.

Апошняя гульня са зборнай Эстонii, на мой погляд, яскрава засведчыла тое, што было вiдавочна i раней — Мархель па сваiх якасцях ды здольнасцях не адпавядае статусу галоўнага трэнера зборнай. Так, магчыма, ён неблагi моладзевы трэнер, магчыма, ён мог бы быць добрым памочнiкам, але для таго, каб працаваць галоўным трэнерам ў дарослай камандзе, тым болей ў зборнай, патрабуюцца асаблiвыя якасцi, якiх, нажаль, у Мiхаiла Мiхайлавiча няма. I гэта не абраза, а канстатацыя факта.

Што мы пабачылi ў матчу з Эстонiяй? Нажаль, вельмi квёлы, iнэртны футбол, з мiнiмумам яўных галявых магчымасцяў ля брамы супернiка. Зборная Эстонii нават ў аптымальным складзе не самы грозны супернiк, а, калi улiчыць, што перад гэтай гульнёй яна не магла разлiчваць на шэраг вядучых футбалiстаў, мы цалкам маглi чакаць, што у зборнай Беларусi ня будзе асаблiвых праблем на поле. Але па факце выйшла iнакш. Па ходу гульнi мы двойчы саступалi ў рахунку, але дапамаглi стандарты, плюс удаленне у эстонцаў. А так яшчэ невядома, чым бы ўсё скончылась. Калi б Беларусь прайграла гэты матч, гэта была б самая вялiкая ганьба ў гiсторыi нашага футбола. Дзякуй Богу, абышлося, але пытаннi застаюцца. З такiм футболам нам наўрад цi варта спадзявацца на выхад ў фiнальную частку чэмпiянату свету. Калi, канешне, нехта увогуле ставiць такую задачу.

Advertisment

Шчыра кажучы, прызначэнне Мархеля ад самага пачату выглядала вельмi сумнеўным крокам. I, як высвятлiлась потым, тыя сумневы выявiлiся абгрунтаванымi. За той час, што Мархель працуе ў зборнай, паставiць у плюс яму бадай няма чаго — нi ў плане якасцi футбола, нi вынiкаў. Я, шчыра кажучы, на месцы кiраўнiцтва федэрацыi звольнiў бы Мархеля яшчэ после гульнi з Грузiяй. Гэта была адна з самых важных гульняў ў гiсторыi нашай зборнай, i яна, нажаль, бьла праiграна бязвольна, бяздарна, i абсалютна нельга сказаць што мы не заслужылi той паразы. На мой погляд, такiя правалы дараваць нельга. Але Мархель застаўся, потым аыйграў пару гульняў ў Лiзе нацый у не самых моцных зборных, i нiбыта ўсё стала добра. Нажаль, тое не так. I сёння мы бачым, што цягнуць час далей не мае сэнсу, бо з гэтым трэнерам разлiчваць на нейкi прагрэс не выпадае.

Хто можа узначалiць нашу зборную замест Мархеля? Гэта асобнае пытанне. На маё перакананне, ў Беларусi ёсць спецыялiсты, здольныя ўзяцца за гэтую працу, i рэальна пазмагацца за выхад на чэмпiянат свету. Прозвiшчы можна называць розныя. Напрыклад, ёсць Вадзiм Скрыпчанка, ёсць iншыя моцныя спецыялiсты, якiя сваёй папарядняй працай даказалi, што умеюць працаваць на высокiм узроўнi. Тут ужо кiраўнiцтва федэрацыi мусiць сабрацца i сур’ёзна падумаць на гэты конт. Для мяне вiдавочна, што перамены неабходныя, i чым хутчэй, тым лепей.

Я вельмi спадзяюся, што федэрацыя футбола Беларусi сапраўды ў блiжэйшы час паставiць на разгляд гэтае пытанне. Гэтым лiстом я выражаю не толькi сваё асабiстае меркаванне, а i думку, я перакананы, бадай ўсiх беларускiх заўзятараў. Мы жадаем нашай зборнай поспехаў, але вiдавочна, што з цяперашнiм трэнерскiм штабам яны немагчымыя. I, пакуль не позна, трэба прымаць кардынальныя ды рашучыя захады. Iнакш потым мы зноў будзем шкадаваць пра страчаныя мары i нерэалiзаваныя магчымасцi. Па асобных момантах добра бачна, што iндывiдуальная майстэрнасць у нашых гульцоў досыць высокая, проста патрэбны трэнер, якi здолее яе правiльна выкарыстаць. Мы ўсе, я ўпэўнены, прагнем пабачыць нашу зборную на буйным турнiры. Яна, на маю думку, таго вартая. Засталася самая маласць — знайсцi трэнера, якi здолее выканаць гэтую задачу. З цяперашнiм, баюся, шанцаў на гэта няма.