Вольныя спартсмены зладзілі спартыўны пікнік у Дзюсельдорфе – вось як гэта было
Спорт, добры настрой і лісты палітвязням.
15 августа 2022, 08:29
Спорт, добры настрой і лісты палітвязням.
14 жніўня ў нямецкім Дзюсельдорфе свабодныя спартсмены Дзмітрый Шэршань, Андрэй Краўчанка, Яна Максімава, Аляксандр Вахавяк і Галіна Шэршань зладзілі спартыўны пікнік, на які былі запрошаны ўсе жадаючыя.
На мерапрыемстве прысутных чакалі:
- паказальнае выступленне дзюдо з Дзмітрыем Шэршанем і Аляксандрам Вахавякам;
- акрабатыка з Галінай Шэршань;
- актыўнасці ад Яны Максімавай і Андрэя Краўчанка;
- актыўныя гульні для дзяцей;
- напісанне лістоў палітзняволенным.
А пасля актыўнай часткі мерапрыемства гасцей чакаў грыль. Паглядзіце на атмасферу сустрэчы вольных беларусаў.