Відэа
⚡️ ШКУРЫН ЗАБІЎ У ДЭБЮТНЫМ МАТЧЫ ЗА «СТАЛЬ»! Проста паглядзіце на гэты стрэл
На трыбунах беларуса падтрымліваюць з БЧБ.
22 июля, 16:34
Прама зараз «Сталь» беларускага форварда Іллі Шкурына сустракаецца з «Краковіяй» у першым туры чэмпіянату Польшчы. На 24-й хвіліне Ілля вывеў клуб з Мелеца наперад.
Гэта першы гол Шкурына за «Сталь» у афіцыйных матчах. На трыбунах за беларуса радаваліся гледачы з бел-чырвона-белым сцягам.