Відэа
⚡️ Ёсць першы гол Шыкаўкі ў сезоне – здагадаецеся, каму забіў? У браму «Сталі» Шкурына!
Маўчаў 9 матчаў.
29 сентября, 19:52
Сёння ў межах 10-га тура польскай Экстраклясы «Сталь» Іллі Шкурына на сваім полі прымае «Карону» Яўгена Шыкаўкі. Абодва беларускіх форварда выйшлі на поле ў стартавых складах.
На 20-й хвіліне лік у сустрэчы адкрыў беларускі форвард гасцявой каманды:
Для Шыкаўкі гэты гол стаў першым у бягучым сезоне, дагэтуль у васьмі матчах вышэйшай лігі Польшчы і адным матчы Кубку ён не адзначаўся галявымі дзеяннямі.
Пасля першага тайму «Карона» вядзе – 1:2. На яшчэ адзін гол ад Марціна Рэмакле адказаў Крысціян Гетынгер – с пенальці. Пакуль што на рахунку Шкурына галявых дзеяннеў няма.