Відэа
☄️ У «вышцы» працягваюць забіваць прыгожа – Панця з «Нёмана» стрэльнуў злёту ад дугі прама ў дзявятку
Бомба з дэрбі Гродненскай вобласці.
1 октября, 17:32
23 тур вышэйшай лігі працягвае дарыць гледачам прыгожыя галы. 1 кастрычніка «Нёман» гуляе ў гасцях супраць «Смаргоні», і, прапусціўшы першым, зраўняў лік дзякуючы прыгожаму голу Юрыя Панці – на 20-й хвіліне ўкраінскі абаронца на дузе злавіў мяч у палёце і першым жа дотыкам накіраваў яго ў дзявятку.
За два дні да таго падобным голам адзначыўся 18-гадовы паўабаронца «Мінска» Цімафей Мартынаў – пацярпеў «Энергетык-БДУ» (1:1).
Што тычыцца дэрбі Гродненскай вобласці, на 74-й хвіліне «Нёман» вядзе ў ліку – 3:1.