«Займацца спортам насуперак усім». Гісторыя ўкраінскага хлопчыка з Дружкоўкі, які працягвае трэніравацца ў разбуранай расійскай ракетай арэне і марыць пра кар'еру ў НХЛ
Шчымлівая гісторыя ад «Белсата».
Напачатку 2023 года, 3 студзеня, расійскія войскі нанеслі ўдар па горадзе Дружкоўка ў Данецкай вобласці. Кадры таго абстрэлу патрапілі ў прамы эфір французскага тэлеканала TMC.
Пазней стала вядома, што ў выніку чарговага злачынства расійскіх акупантаў была разбурана хакейная арэна «Альтаір», якая калісьці з'яўлялася хатняй для васьміразовага чэмпіёна Украіны «Данбаса». Пасля пачатку вайны будынак выкарыстоўваўся як гуманітарны склад, і вось што засталося ад яго пасля абстрэлу.
Але засталіся ў горадзе і тыя, хто занімаўся на арэне хакеем яшчэ ў даваенны час. Так, «Белсат» адшукаў хлопчыка з мясцовай каманды «Альтаір», які працягвае займацца любімай справай і марыць аб кар'еры ў НХЛ. Глядзіце яго гісторыю ў сюжэце ніжэй.
Матэрыялы: украінская служба «Радыё Свабода», тэлеканал TMC, «УНІАН», «Белсат».