Святочная атмасфера на стадыёне «ПСВ»: усе маскоты Эрэдывізі перад Калядамі
Мілата дня 😍
19 декабря, 21:30
Свой персанаж-талісман ёсць у кожнага клуба вышэйшай лігі Нідэрландаў. Такім чынам на матчы імкнуцца прыцягнуць самых маленькіх заўзятараў. А напярэдадні святаў у маскота «ПСВ» Фоксі з'явілася ідэя: сабраць усіх калег за адным, святочным, сталом. Ды не ў рэстаране, а на газоне эйндховенскага стадыёна.
Атрымалася вельмі міла і па-сяброўску. А сумесныя здымкі самых яскравых прадстаўнікоў клубаў-супернікаў сабралі тысячы падабаек.
А вось кароткі відэаагляд тусоўкі: