Асабліва старанная праверка. Дзеянні івуарыйскага паліцэйскага абурылі сацсеткі
Як працуе ахова на Кубку Афрыкі.
24 января, 23:10
З 13 студзеня па 11 лютага ў Кот-д'Івуары праходзіць Кубак афрыканскіх нацый. Гульні праводзяць на шасці стадыёнах у пяці гарадах – Абіджан, Буаке, Карога, Сан-Пэдра, Ямусукро.
На днях у сацсетках завірусілася відэа, дзе паліцыянт вельмі старанна правярае заўзятарак, якія прыйшлі на гульню, на наяўнасць забароненых прадметаў у тым ліку ў вобласці грудзей.
Пасля зʼяўлення роліка ў сацыяльных сетках раскрытыкавалі паліцыянта. Грамадскія дзеячы палічылі, што мужчына не мае права абыходзіцца так з жанчынамі, і расцанілі яго дзеянні як дамаганні. Аднак пазней аказалася, што паліцыянт на відэа – жанчына.