Сябар БертанЛі - Алімпія

Невялічкі агляд гульні

30 августа 2017, 11:45

Коржык - Петрашкевіч (Гігевіч 40 "), Мілаш, Лінскі, Данілік - Вітус (Мятліцкі 20"), Бажко, Гарнак, Ляхновіч, Шуцька М. - Хадневіч

1: 0 - Хадневіч

2: 0 - Гарнак (Хадневіч)

3: 0 - Хадневіч (Мятліцкі)4: 0 - Шуцька М. (Мятліцкі)

2-гі тайм

4: 1

4: 2

5: 2 - Хадневіч (Гігевіч)

6: 2 - Хадневіч (Шуцька М.)

7: 2 - Лінскі (Хадневіч)

8: 2 - Лінскі (Гігевіч)

8: 3

Не гледзячы на вынік, матч атрымаўся адрэзкамі вельмі складаны. Доўгі час не маглі забіць першы мяч. Алімпія самааддана абаранялася і не падпускала да сваіх варот. Аднак першы тайм мы змаглі завяршыць з камфортным лікам 4:0. Пасля перапынку ці то мы крыху расслабіліся, ці то Алімпія знайшла ўнутраныя рэзервы, зразумеўшы, што губляць няма чаго, змагла хутка адквітаць два мячы. Было ў іх жаданне забіць і 3-ці, але тут мы зноў ўключылі абароты і павялічылі рахунак сваім галам у 2 разы. У канцоўцы Алімпія змаглі ўсё ж забіць 3-ці мяч, усталяваўшы такім чынам канчатковыя лічбы на табло 8:3.Варта адзначыць паспяховы дэбют Сяргея Гігевіча, вельмі патрэбны і неабходны гулец з вялікім вопытам з'явіўся ў нас у лініі абароны, які дадаў упэўненасці і канцэнтрацыі. Стрэліў дублем Лінскі Сярожа, які узнагароджаны за самаадданую гульню ў абароне. І вядома вышэй усякіх хвал згуляў Лёша Хадневіч, які адзначыўся покерам, што дазволіла яму ўзлезці ў аднаасобныя лідэры бамбардзірскай гонкі. Аднак гэты поспех не толькі асабістыя заслугі нашага галеадора, але і ўсёй каманды, якая спрацавала ашчадна ў абароне і рацыянальна наперадзе.

Алімпіі дзякуй за гульню, поспехаў у Кубку, ну а мы рухаемся далей!