70 год вернасці - дакументальны фільм аб Тарпеда Мінск
Тарпеда Мінск рады прадставіць дакументальны фільм да 70-годдзя легендарнага клуба. Ён прысвячаецца ўсім няскораным пакаленням заўзятараў і футбалістаў мінскага Тарпеда.
27 декабря 2017, 22:02
70 год вернасці!
Тарпеда Мінск рады прадставіць дакументальны фільм да 70-годдзя легендарнага клуба. Ён прысвячаецца ўсім няскораным пакаленням заўзятараў і футбалістаў мінскага Тарпеда.
Гэта стужка – спроба зразумець ідэю, стыль і традыцыі нашага клуба, яго складанага гістарычнага шляху, бліскучых перамог, цяжкіх выпрабаванняў і легендарнага адраджэння.
Фільм быў падрыхтаваны прэс-службай ПФК Тарпеда Мінск.
Віншуем усіх з 70-годдзем Чорна-Белых і надыходзячымі Святамі!