Відэа
⛷ Нічога незвычайнага, проста беларускія лыжнікі ў Раўбічах катаюцца па зямлі. Відэа з незвычайнымі трэніроўкамі сабралі 100к праглядаў у TikTok
Домрачава ацэніць? 👀
27 июля, 19:31
Пакуль біятлонны сезон на паўзе, у Беларусі ён ні на хвіліну не спыняўся. Па меншай меры, пра гэта сведчыць відэа з акаўнта TikTok ski_biathlon. Тамака апублікавалі відэа са спартсменамі, якія катаюцца на лыжах прама па зямлі – спачатку па схіле гары:
А потым – у гару:
Агулам два відэа сабралі ў TikTok амаль 100 тыс. праглядаў.
Як вам такія трэніроўкі? Жарты пра «снегу ў краіне засталося на тры дні» прымаюцца.