Мікалай Януш: «Ужо надакучыла такое становішча: з Суперкубку амаль у кожнай гульні ёсць выніковыя памылкі суддзяў»
18 июня 2016, 11:26
44
Форвард «Шахцёра» Мікалай Януш застаўся незадаволены судзействам ў матчы супраць «Нёмана».
«Вось так учора суддзя Мурашкевіч не ўбачыў пенальці, хаця быў вельмі блізка (паглядзіце адкуль убачыў парушэнне суддзя ў гульні БАТЭ – Крумкачы ).
Ужо надакучыла такое становішча, як пачалося ў Суперкубку так і працягваецца ўвесь час, амаль у кожнай гульні ёсць выніковыя памылкі. А яшчэ цікава, якую адзнаку атрымаў гэты суддзя, – напicаў Януш.