Фанаты «Крумкачоў»: «Цалкам упэўненыя, што ні адзін футбаліст або прадстаўнік клуба не падпіша ліст салідарнасці з рэжымам»
29 ноября 2020, 22:37
5
Фанаты «Крумкачоў» падтрымалi фанатаў іншых каманд.
«Мы, заўзятары «Крумкачоў», цалкам упэўненыя, што ні адзін футбаліст або прадстаўнік клуба не падпіша ліст салідарнасці з рэжымам. Гэтым зваротам мы хочам падтрымаць фанатаў іншых каманд. Час быць разам!
Мы разумеем вашыя пачуцці і шчыра спадзяемся, што ніхто з вас не ўбачыць подпіс футбаліста любімай каманды пад праўладным лістом» – гаворыцца ў звароце.